Better Belarusian 图标

Better Belarusian

作者:rebot | 分类:数据包

价格:0 墨喵币 下载量:0 点赞:0 版本 0.30
本资源为搬运资源,原资源地址: https://modrinth.com/resourcepack/better-belarusian
资源信息

Minecraft 版本: 1.21.11

平台: minecraft

标签: locale

资源介绍

⚔️ Minecraft: Taraskievica Edition

Вярні гульні жывую мову. Глыбокая атмасфэра і аўтэнтычны правапіс.

Banner

BelMods Better Belarusian — гэта глыбокая лінгвістычная перапрацоўка лякалізацыі Minecraft. Мы адмовіліся ад афіцыйнага «канцылярыту» і трансьлітарацыі на карысьць клясычнага беларускага правапісу (Тарашкевіцы) і поўнага паглыбленьня ў фэнтэзі-атмасфэру.

Гэта ня проста пераклад. Гэта спроба адказаць на пытаньне: «Як бы гучаў Minecraft, калі б яго перакладалі, абапіраючыся на беларускую міфалёгію і літаратурную традыцыю?»


?️ Філязофія праекту

Наяўнасьць правілаў — патрэба. Але наяўнасьць сьпісу «забароненых для перакладу» словаў — гэта памылка.

У афіцыйным глясарыі многія назвы проста перапісаныя кірыліцай (Крыпер, Энд, Незер). Гэта забівае дух дасьледаваньня. Мы лічым, што назвы павінны перадаваць сутнасьць, а не гучаньне.

  • Калі істота падкрадаецца ціха — гэта Ціхун.
  • Калі вымярэньне поўнае лавы і агню — гэта Пекла.
  • Калі гэта канец сьвету — гэта Мяжа.

Мы абралі Тарашкевіцу, бо гэта гістарычная, жывая сыстэма правапісу з багатай традыцыяй, якая найлепш перадае фанэтычную мяккасьць і мэлёдыку нашай мовы.


✨ Асноўныя зьмены

1. Сапраўдная Тарашкевіца

Мы прытрымліваемся правілаў клясычнага правапісу:

  • Зьмякчэньне зычных (сьнег, зьмена, цьвердзь).
  • Правільная перадача запазычаньняў (блёк, лямпа, лязурыт).
  • Вяртаньне традыцыйнай лексікі (ральля, варштат, куфар).

2. Аўтарскі "Лорны" Глясарый

Мы цалкам перапрацавалі назвы мобаў, вымярэньняў і рэдкіх прадметаў, каб яны гучалі як частка сусьвету, а не як тэхнічны тэрмін.

? Прыклады перакладу:
Арыгінал (EN) Афіцыйны (Be_by) Better Belarusian Тлумачэньне
Creeper Крыпер ?‍♂️ Ціхун Той, хто ціха падкрадаецца.
The Nether Незер ? Пекла Міталягічнае падзямельне.
The End Энд ? Мяжа Край сусьвету, мяжа быцьця.
Enderman Эндэрмен ?️ Мяжовец Жыхар Мяжы.
Wither Візэр ? Зьмора Дух, які высушвае і нясе сьмерць.
Ghast Гаст ? Вый Гучны, лятучы прывід (адсылка да міталёгіі).
Phantom Фантом ? Здань Начны прывід.
Redstone Рэдстоўн ? Чырвань Аўтэнтычная назва рэчыва.
Bedrock Бедрок ? Цьвердзь Непарушны камень асновы.

?️ Што зроблена?

На дадзены момант перакладзены асноўны інтэрфейс, меню, дасягненьні (ачыўкі) і ўсе гульнявыя прадметы/блёкі.

Націсьніце, каб убачыць больш прыкладаў * **Netherite** → Пякеліт * **Deepslate** → Сланец * **Warden** → Сьцярож * **Pillager** → Рабаўнік * **Ravager** → Пагромнік * **Allay** → Спакаёўка * **Totem of Undying** → Татэм неўміручасьці * **Elytra** → Элітры (або Крылы)

? Як усталяваць?

  1. Спампуйце файл рэсурспака (.zip).
  2. Зьмясьціце яго ў тэчку resourcepacks вашай гульні.
  3. У наладах Minecraft абярыце BelMods Better Belarusian.
  4. Важна: У меню "Мова" (Language) абярыце Беларускую (Беларусь). Рэсурспак заменіць стандартны тэкст.

(c) Зроблена зь любоўю да мовы і кубасьвету.

下载太慢?试试 墨喵加速站,支持 Modrinth 和外网直链高速下载! 用的人越多,下载的越快!
下载与版本
评论(0)
登录 后发表评论。

暂无评论,抢个沙发吧~

举报此资源

请登录后举报

🔥 相关推荐
Touch Grass

价格:0 墨喵币
下载量:0

查看详情
Iceikelies

价格:0 墨喵币
下载量:0

查看详情
Kai's Crafting Tweaks

价格:0 墨喵币
下载量:0

查看详情
PlayerTitlePrefix

价格:0 墨喵币
下载量:0

查看详情